БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ПУ́ШЧА, адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства). Агульная плошча каля 145 тыс. га. Пушча з'яўлялася апошнім прыродным месцам пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны — зубра.

Для аховы ўнікальных прыродных комплексаў створаны нацыянальны парк Белавежская пушча (Беларусь) і Белавежскі нацыянальны парк (Польшча). Белавежская пушча занесена ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.